23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі "Млын моды" прэзентаваў свае калекцыі адзення ў Дубаі, паведамляе БЕЛТА.
Паказ адбыўся на Нацыянальным павільёне Рэспублікі Беларусь Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2020". Калекцыі адзення маладых беларускіх дызайнераў - фіналістаў, пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды" - выклікалі цікавасць у наведвальнікаў выстаўкі. Адзенне было прадстаўлена ў дзіцячым, падлеткавым і жаночым сегментах. Калекцыі маладых айчынных дызайнераў адпавядаюць сучаснаму бачанню нацыянальнай моды. Акрамя таго, яны арганічна спалучаюць гістарычнае мінулае і сучаснасць і выкананы з тканін беларускай вытворчасці.
На паказе маладых дызайнераў прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Андрэй Лучанок.