11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты Мінскага маторнага завода распрацавалі ўласную лінейку фільтраў для абслугоўвання выпускаемых рухавікоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
"Якасць - залог поспеху вытворчай кампаніі на рынку. Мінскі маторны завод штодзённа працуе над павышэннем якасці прадукцыі, павелічэннем тэрміну службы рухавікоў і спецтэхнікі. На працягу года спецыялісты нашага прадпрыемства распрацоўвалі ўласную лінейку фільтраў для абслугоўвання выпускаемых рухавікоў. Фільтры (паліўныя, паветраныя, масленыя) з'яўляюцца элементамі, якія вызначаюць працягласць работы рухавіка. У гарантыйны перыяд прымяненне арыгінальных фільтраў абавязковае. Гэта адна з умоў прадастаўлення гарантыі на рухавікі ММЗ", - расказалі ў прэс-службе.
Рэалізацыя арыгінальных фільтраў ММЗ на тэрыторыі Беларусі пачалася з 1 ліпеня. З 1 кастрычніка іх змогуць набыць спажыўцы з Расійскай Федэрацыі. З 1 студзеня - і іншыя рэгіёны.
У аўтарскай лінейцы фільтраў ММЗ прадстаўлена восем пазіцый.
"Выкарыстанне арыгінальных фільтраў Мінскага маторнага завода - выдатная альтэрнатыва еўрапейскім распрацоўкам. Фільтруючы элемент беларускай вытворчасці - неад'емная частка тэхнічнага дуэта, з якім рухавік ММЗ праслужыць даўжэй і якасней", - падкрэслілі на прадпрыемстве.
Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаюць больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.