7 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. На II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана заключана звыш 20 кантрактаў і пагадненняў на $80 млн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Узбекістане Леаніда Марыніча, найбольш актуальныя пытанні для Узбекістана - гэта адукацыя, медыцына і прамысловая кааперацыя. А вось супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сельскай гаспадарцы толькі-толькі набірае тэмпы.
"Ідзе размова аб прамысловай кааперацыі, стварэнні сумесных вытворчасцей і праектаў ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі, - сказаў Леанід Марыніч. - Сёння ўзбекскі народ добра ўспрымае нашу харчовую групу тавараў. У нас наладжана прамысловая кааперацыя, кааперацыя ў тэкстыльнай галіне".
Развіваюцца адносіны паміж краінамі і ў сферы адукацыі. Калі пяць гадоў таму ў Беларусі атрымлівалі адукацыю 14 грамадзян Узбекістана, то сёння на сумесных факультэтах навучаецца 5 тыс. студэнтаў.