Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Сак 2023

На БУТБ заключана першая здзелка па рэалізацыі прадукцыі з Хакасіі

На БУТБ заключана першая здзелка па рэалізацыі прадукцыі з Хакасіі
Фота з архiва

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай універсальнай таварнай біржы заключана першая здзелка паміж рэзідэнтамі Беларусі і Хакасіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Па выніках гандлёвай сесіі аднаму з айчынных вытворчых холдынгаў рэалізавана 40 тыс. т вугалю на суму Br8,7 млн. Прадаўцом выступіла хакаскае вуглездабыўное прадпрыемства, акрэдытаванае на БУТБ у 2023 годзе. Такім чынам, чарговы раз пашырылася геаграфія расійскіх удзельнікаў біржавых таргоў.

Паводле даных БУТБ, у гэтым годзе здзелкі на біржавой пляцоўцы заключалі кампаніі з 28 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. "З пачатку года для ўдзелу ў біржавых таргах акрэдытавана больш як 50 кампаній з розных рэгіёнаў Расіі. У большасці гэта або вытворцы тавараў, якія карыстаюцца попытам у Беларусі, або непасрэдныя спажыўцы беларускай прадукцыі. Пры гэтым улічваецца таварная спецыялізацыя кожнага рэгіёна. Напрыклад, з Чэлябінскай і Тульскай абласцей прыцягваюцца пастаўшчыкі чорнага і каляровага металапракату, а з Белгародскай і Разанскай - вытворцы збожжа. Што датычыцца Хакасіі, то тут перш за ўсё цікавы вугаль, таму і прадметам першай здзелкі стаў менавіта гэты тавар. Аналагічным чынам пабудавана работа па пашырэнні беларускай прадукцыі на рынку Расійскай Федэрацыі. Так, у Башкортастан і Курскую вобласць праз біржу пастаўляюцца мяса і субпрадукты, у Ніжагародскую вобласць - скура вет-блю, а ў Ленінградскую і Смаленскую - будматэрыялы, нафтапрадукты і лом металаў. Больш таго, адсутнасць лішніх пасрэдніцкіх звёнаў станоўча выяўляецца на ўзроўні цэн, даючы магчымасць беларускім удзельнікам таргоў атрымліваць дадатковую выручку ад экспарту і ў той жа час эканоміць на закупках", - расказалі ў прэс-службе біржы.

Па стане на 28 лютага 2023 года на БУТБ акрэдытаваны 3131 рэзідэнт РФ. На працягу першых двух месяцаў года найбольш актыўна ў біржавых таргах удзельнічалі кампаніі з Маскоўскай, Ленінградскай, Смаленскай, Калінінградскай і Чэлябінскай абласцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі