Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Чэр 2024

На БУТБ кампанія-рэзідэнт Турцыі ўпершыню заключыла здзелку на куплю беларускага цукру

На БУТБ кампанія-рэзідэнт Турцыі ўпершыню заключыла здзелку на куплю беларускага цукру
Фота з архiва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія-рэзідэнт Турцыі ўпершыню заключыла здзелку па куплю цукру на Беларускай універсальнай таварнай біржы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Аб'ём пробнай закупкі склаў 136 т. Да гэтага турэцкія ўдзельнікі біржавых таргоў у асноўным імпартавалі праз БУТБ піламатэрыялы, лом чорных металаў і штучныя валокны, а таксама пастаўлялі прамысловае абсталяванне для аграпрамысловага комплексу Беларусі.

Паводле інфармацыі біржы, асноўнымі рынкамі збыту беларускага цукру праз біржавую пляцоўку ў 2024 годзе з'яўляюцца краіны Цэнтральнай і Паўночна-Усходняй Азіі. Па выніках студзеня-мая экспарт белага цукру-пяску ў названыя рэгіёны вырас у 3,6 раза, да 33,5 тыс.т.

"На сённяшні дзень найбольш значнымі імпарцёрамі цукру на біржавых таргах выступаюць кампаніі з Казахстана. За студзень-май бягучага года агульны аб'ём заключаных імі здзелак склаў 29 тыс. т, што амаль у 5 разоў больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Акрамя таго, цукар рэгулярна рэалізуецца ў Манголію і Кыргызстан, дзе ўжо сфарміравалася кола пастаянных пакупнікоў. Турцыя як краіна з развітой кандытарскай прамысловасцю, безумоўна, выклікае інтарэс з пункту гледжання экспарту беларускага цукру і іншай прадукцыі перапрацоўкі цукровых буракоў. Разлічваем, што першая здзелка, заключаная кампаніяй-рэзідэнтам Турцыі, паслужыць станоўчым сігналам для іншых прадстаўнікоў турэцкага бізнесу, у тым ліку вытворцаў шакаладу і безалкагольных напіткаў, для якіх біржа можа стаць надзейнай крыніцай запатрабаванай сыравіны", - пракаменціравалі ў прэс-службе БУТБ.

Па стане на 1 чэрвеня 2024 года на БУТБ былі акрэдытаваны 85 рэзідэнтаў Турэцкай Рэспублікі, 19 з якіх пачалі ўдзельнічаць у біржавых таргах у 2024 годзе. У структуры біржавога тавараабароту з Турцыяй пераважае экспарт беларускай лесапрадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі