31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На беларускія НПЗ у красавіку паступіць 1-2 млн т нафты, танкерныя пастаўкі праз парты ў Адэсе і Клайпедзе плануецца захаваць. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Задача на красавік - 2 млн т, мінімум - 1 млн т, менш нельга. Танкерныя пастаўкі праз парты Адэсы і Клайпеды будуць захоўвацца. Прадаўжаем перагаворы з Расіяй, не спыняем іх і па іншых напрамках", - сказаў Аляксандр Цішчанка. Паводле яго слоў, плануюцца закупкі з розных крыніц.
Як паведамлялася, пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як растлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах.