Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Стд 2021

На Беларускай атамнай электрастанцыі ствараюцца два фонды

На Беларускай атамнай электрастанцыі ствараюцца два фонды

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня падпісаў указ нумар 32 "Аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжана стварэнне фонду фінансавання работ па вывадзе з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі і фонду фінансавання работ па падтрыманні і павышэнні бяспекі АЭС. Фарміраванне такіх фондаў з'яўляецца сусветнай практыкай.

Згодна з указам РУП "Беларуская АЭС" пасля ўводу ў эксплуатацыю будзе штомесяц праводзіць адлічэнні грашовых сродкаў у адпаведныя фонды (не больш як 15 працэнтаў выручкі ад рэалізацыі электрычнай энергіі).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі