Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Крс 2019

На БелАЭС пачалі выкананне праграмы па ўводзе ў эксплуатацыю першага энергаблока

На БелАЭС пачалі выкананне праграмы па ўводзе ў эксплуатацыю першага энергаблока

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай АЭС пачалі выкананне праграмы па ўводзе ў эксплуатацыю энергаблока нумар 1, паведамілі БЕЛТА ў групе кампаній ASE (генеральны праекціроўшчык і генеральны падрадчык БелАЭС).

На першым энергаблоку спецыялісты пачалі першы тэхналагічны працэс праграмы - індывідуальныя выпрабаванні і апрабаванне абсталявання першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі, якія будуць задзейнічаны ў гідраўлічных выпрабаваннях і цыркуляцыйнай прамыўцы.

Стандартызаваная праграма па ўводзе ў эксплуатацыю блокаў атамных станцый з вода-вадзянымі энергетычнымі рэактарамі складаецца з чатырох этапаў: перадпускавыя наладачныя работы (этап А), фізічны пуск (этап Б), энергетычны пуск (этап В) і доследна-прамысловая эксплуатацыя (этап Г).

"Асноўная мэта этапу А - праверка працаздольнасці на праектных параметрах сістэм і абсталявання рэактарнай устаноўкі энергаблока перад пачаткам загрузкі паліва, - патлумачыў сутнасць будучых выпрабаванняў віцэ-прэзідэнт - дырэктар праекта па ўзвядзенні Беларускай АЭС АТ ІК "АБЭ" Віталь Палянін. - Таксама на гэтым этапе праводзяцца выпрабаванні герметычнай агароджы будынка рэактара".

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі