Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Чэр 2021

Міжнародная выстаўка "Белагра" адкрываецца ў "Вялікім камені"

Міжнародная выстаўка

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё 31-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2021" праходзіць 1 чэрвеня ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА.

Экспазіцыю дапоўняць выстаўкі "Белферма" (апошнія дасягненні ў галіне жывёлагадоўлі) і "Белпрадукт" (прадукты харчавання). "Аграрны форум традыцыйна збірае разам не толькі беларускіх аграрыяў і работнікаў харчовай і перапрацоўчай прамысловасцей, але і іх замежных калег і партнёраў. У гэтым годзе ўдзел у выстаўцы прымаюць больш за 400 кампаній з 16 краін: Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Нідэрландаў, Літвы, Кітая, Польшчы, Сербіі, Швецыі, Эстоніі, Італіі, Даніі, Чэхіі, Іарданіі. Асобнымі экспазіцыйнымі блокамі будуць прадстаўлены прадпрыемствы Германіі і абласцей Расіі: Варонежскай, Растоўскай, Кіраўскай", - расказалі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Калектыўныя экспазіцыі сфарміруюць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз.

"Белагра" стане і пляцоўкай для дзелавых перагавораў. У праграму выстаўкі ўвайшлі В2В-сустрэчы, практычныя дэманстрацыі, прэзентацыі, майстар-класы і конкурсы.

У дні работы выстаўкі ад станцыі метро "Магілёўская" і назад будзе курсіраваць бясплатны аўтобус, таксама на выстаўку можна даехаць гарадскімі і міжгароднімі аўтобусамі і маршруткамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі