18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны валютны фонд палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі. Такія даныя прыводзяцца ў новым аглядзе МВФ "Перспектывы сусветнай эканомікі", паведамляе БЕЛТА.
Паводле прагнозаў МВФ, ВУП Беларусі ў 2018 годзе вырасце на 2,8 працэнта, у 2019-м - на 2,4 працэнта. Раней аналітыкі фонду прагназавалі рост ВУП у Беларусі ў 2018 годзе на 0,7 працэнта.
Інфляцыя ў 2018 і 2019 гадах, паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, складзе ў Беларусі 6 працэнтаў.