15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Жак Міньян адзначыў у гутарцы з журналістамі рост даверу да нацыянальнай валюты ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хацелася б адзначыць работу ў галіне зніжэння ўзроўню даларызацыі беларускай эканомікі. У гэтай сферы дасягнуты прагрэс, і апошнія два-тры гады мы назіраем рост даверу да нацыянальнай валюты ў Беларусі. Гэта з'яўляецца важным прыярытэтам у рабоце Нацыянальнага банка і, на наш погляд, павінна заставацца адным з прыярытэтаў", - сказаў Жак Міньян.
Кіраўнік місіі МВФ у Беларусі падкрэсліў, што цяперашні курс грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзіцца Нацыянальным банкам, з'яўляецца правільным і адпавядае мэце па інфляцыі. Міжнародны валютны фонд таксама падтрымлівае паэтапны пераход да інфляцыйнага таргетавання. "Гэта паступовы працэс, гэта рух у правільным напрамку", - адзначыў ён.