Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Крс 2024

МТЗ удвая павялічыць вытворчасць энерганасычаных трактароў у трэцім квартале

МТЗ удвая павялічыць вытворчасць энерганасычаных трактароў у трэцім квартале
Фота з архiва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод у трэцім квартале павялічыць вытворчасць энерганасычаных трактароў у два разы. Такая задача пастаўлена генеральным дырэктарам ААТ "МТЗ" Віталем Воўкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Цяпер МТЗ вырабляе 35-40 трактароў BELARUS 3522 у месяц. Ужо ў красавіку плануецца выйсці на лічбу 50 адзінак энерганасычанай тэхнікі.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Заказчыкам прапануюць звыш 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі