18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмп росту экспарту ААТ "МТЗ" у студзені - ліпені склаў 143,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал прадпрыемства.
У далёкае замежжа аб'ём рэалізаванай прадукцыі павялічыўся на 30 працэнтаў, у краіны постсавецкай прасторы - на 79,1 працэнта.
Што датычыцца новых рынкаў збыту, то ў студзені - ліпені бягучага года МТЗ паставіў трактары ў Туркменістан, Індыю, Емен, Манголію, Дэмакратычную Рэспубліку Конга, Малі і на Мадагаскар. У 2020 годзе прадпрыемства не экспартавала прадукцыю ў гэтыя дзяржавы.
Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад "МТЗ-Холдынга" акрамя МТЗ уваходзяць 10 прадпрыемстваў, створана 25 зборачных вытворчасцей за мяжой. Прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.