27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод распрацаваў спецыяльную мадэль трактара для эксплуатацыі ў кліматычных умовах краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння ў час адкрыцця Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прадукцыя Мінскага трактарнага завода ўжо добра вядома ў В'етнаме. Нашым прадпрыемствам распрацавана спецыяльная мадэль трактара для эксплуатацыі ў кліматычных умовах краін Паўднёва-Усходняй Азіі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Як растлумачыў журналістам міністр прамысловасці Віталь Воўк, распрацоўваўся трактар разам з в'етнамскімі спецыялістамі. Ён атрымаўся больш лёгкім па вазе і больш канкурэнтаздольным па цане. Ажыццяўляецца пастаўка гэтай мадэлі ў В'етнам для далейшых выпрабаванняў.