Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2017

МТЗ паставіць у Азербайджан у 2017 годзе дадаткова 460 трактароў

22 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. ААТ "Мінскі трактарны завод" паставіць у Азербайджан у 2017 годзе дадаткова 460 адзінак тэхнікі, у тым ліку 60 бавоўнаўборачных камбайнаў, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка пасля цырымоніі падпісання адпаведнага кантракта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння быў падпісаны кантракт з нашым партнёрам - Гянджынскім аўтамабільным заводам. Справа ў тым, што кантракт, які быў падпісаны на 2017 год, ужо выкананы. І нашы партнёры спецыяльна прыляцелі ў Мінск, каб падпісаць дадатковае пагадненне на 460 адзінак тэхнікі, у тым ліку на 60 бавоўнавых трактароў. Мы ў гэтым годзе, выконваючы заказ фермераў з Азербайджана, дастаўлялі нашы бавоўнавыя трактары нават самалётам", - расказаў Фёдар Дамаценка.

Акрамя таго, сёння быў падпісаны кантракт на пастаўку 2,5 тыс. трактароў у адрас ТАА "Гандлёвы дом "МТЗ-Сібір". "Гэта кантракт на 2018 год, але ён пачне выконвацца ўжо ў лістападзе", - адзначыў Фёдар Дамаценка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі