Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2016

Місія IRRS станоўча ацаніла трансфармацыю Дзяржатамнагляду з улікам будаўніцтва БелАЭС

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы рэгулюючай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі (IRRS) станоўча ацаніла трансфармацыю Дзяржатамнагляду з улікам развіцця ў краіне першай ядзернай энергетычнай праграмы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Беларусі (Дзяржатамнагляду), паведамляе БЕЛТА.

Вынік работы місіі IRRS - вызначэнне сфер, што патрабуюць далейшага ўдасканалення, падрыхтоўка рэкамендацый і прапаноў, а таксама ўстанаўленне станоўчых практык, якія ў далейшым МАГАТЭ рэкамендуе да выкарыстання ва ўсіх краінах.

Група экспертаў IRRS прыйшла да высновы, што ў Беларусі створана рэгулюючая інфраструктура ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, і ў ходзе місіі прадэманстравана прыхільнасць да рэалізацыі прынцыпаў забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі. Асноўным выклікам для Беларусі як краіны, якая пачала рэалізацыю сваёй першай ядзернай энергетычнай праграмы, з'яўляецца рэгуляванне бяспечнай эксплуатацыі ўзводзімай першай атамнай электрастанцыі, увод у эксплуатацыю якой плануецца праз два гады. Гэты выклік устаноўлены ўрадам Рэспублікі Беларусь, і для адказу на яго намечаны і прымаюцца шматлікія меры.

Па выніках работы ў Беларусі місія IRRS станоўча ацаніла трансфармацыю беларускага рэгулюючага органа з улікам развіцця ў краіне першай ядзернай энергетычнай праграмы; падыходы да стратэгічнага планавання рэгулюючай дзейнасці і распрацаваных Дзяржатамнаглядам стратэгічных дакументаў; прыхільнасць Беларусі да безумоўнага выканання міжнародных абавязацельстваў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

Адзначаны дзве станоўчыя практыкі, што прымяняюцца ў Беларусі. Адна з іх - моцныя і эфектыўныя механізмы каардынацыі дзейнасці: міжведамасная камісія па каардынацыі асноўных мерапрыемстваў па ўзвядзенні Беларускай АЭС і кантролі за іх выкананнем (пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра) і Міжміністэрская рабочая група па каардынацыі нагляду за будаўніцтвам Беларускай АЭС (пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях). Другая - падыходы да кіравання хуткім ростам Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, інавацыйныя механізмы і практыкі пабудовы здаровай арганізацыйнай культуры, дэлегавання маладым спецыялістам такой важнай і адгалінаванай задачы, як распрацоўка стратэгіі перадачы ведаў тым, хто паступае на работу, інфармацыйныя дні кіраўніцтва Дзяржатамнагляду з маладымі спецыялістамі, прафесійныя конкурсы для маладых супрацоўнікаў з магчымасцю рэалізаваць свае прапановы па ўдасканаленні рэгулюючай дзейнасці. Выяўленыя станоўчыя практыкі МАГАТЭ, як правіла, рэкамендуе для выкарыстання ў іншых краінах.

Місія IRRS упершыню праведзена ў Беларусі з 2 па 14 кастрычніка. Мэтай місіі IRRS была ацэнка адпаведнасці рэгулюючай інфраструктуры і дзейнасці ў Беларусі нормам бяспекі МАГАТЭ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі