Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліс 2017

"Мотавелазавод" і расійская група кампаній "Веламотарс" плануюць стварыць СП

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ТАА "Мотавелазавод" і расійская група кампаній ТАА "Веламотарс" (Бранск) плануюць стварыць сумеснае прадпрыемства, паведаміў сёння журналістам дырэктар "Мотавелазавода" Мікалай Ладуцька перад пачаткам пасяджэння пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва СД на тэму "Фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы: праблемы, перспектывы, інавацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з расійскай групай кампаній ТАА "Веламотарс" плануем стварыць сумеснае прадпрыемства. Сёння ўнясём шэраг прапаноў па забеспячэнні роўных умоў для ўсіх суб'ектаў гаспадарання, падтрымцы айчыннага вытворцы, стварэнні ўмоў для інвесціравання ў Саюзнай дзяржаве. Маштаб работы сумеснага прадпрыемства будзе залежаць ад гэтых умоў. Калі яны будуць забяспечаны, то размова ідзе аб будаўніцтве на працягу двух-трох гадоў васьмі прамысловых прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі і Расіі", - сказаў Мікалай Ладуцька.

Сярод прапаноў, якія плануюць унесці вытворцы, - увядзенне маркіроўкі канечнай прадукцыі (веласіпедаў, матацыклаў) і асноўных запчастак (напрыклад, веларам). "Гэта дасць магчымасць стварыць роўныя канкурэнтныя ўмовы на тэрыторыі нашых краін і спыніць спробы нядобрасумленнай канкурэнцыі. Другая прапанова - увядзенне ўтылізацыйнага збору на вела- і мотапрадукцыю, што створыць умовы для развіцця айчыннай вытворчасці", - адзначыў дырэктар "Мотавелазавода".

Генеральны дырэктар расійскай групы кампаній ТАА "Веламотарс" (Бранск) Аляксандр Начэўкін адзначыў, што вялікая частка ўсіх веласіпедаў і матацыклаў у свеце вырабляецца ў трох краінах: Кітаі, Індыі і В'етнаме. "Мы просім аб прэферэнцыях для нашых вытворцаў, каб была магчымасць развіваць гэту галіну ў Саюзнай дзяржаве", - заявіў ён.

На пасяджэнні семінара абмяркоўваюцца прававыя асновы фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Беларусі і Расіі і асноўныя інструменты рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі семінара разглядаюць праблемы стратэгічнага кіравання інавацыямі і напрамкі інтэграцыі нацыянальных і рэгіянальных інавацыйных сістэм Беларусі і Расіі, вывучаюць замежны вопыт арганізацыі і рэалізацыі інавацыйных прарываў, абмяркоўваюць напрамкі супрацоўніцтва ў галіне камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і трансферу тэхналогій.

У мерапрыемстве прымаюць удзел дэпутаты Парламенцкага сходу, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, акадэмій навук і дзелавых колаў дзвюх краін, а таксама кіраўнікі і навуковыя супрацоўнікі вядучых даследчых інстытутаў і ВНУ.

Пастаянна дзеючы семінар пры Парламенцкім сходзе быў створаны па ініцыятыве саюзных парламентарыяў у 2006 годзе. Традыцыйна семінар збірае прадстаўнікоў навуковых колаў, прыхільнікаў інтэграцыі Беларусі і Расіі, аднадумцаў у пытаннях будаўніцтва СД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі