2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэйтынгавае агенцтва Moody's пацвердзіла ацэнку крэдытнага профілю Беларусі на ўзроўні B3, прагноз стабільны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт агенцтва.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's займаецца прысваеннем крэдытных рэйтынгаў, даследаваннямі і аналізам рызык. Нараўне са Standard & Poor's і Fitch Ratings уваходзіць у "Вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.