Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2018

Moody's палепшыла прагноз па суверэнным рэйтынгу Беларусі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's палепшыла прагноз па суверэнным рэйтынгу Беларусі, зацвердзіўшы яго на ўзроўні "B3" (раней - "Caa1"), пацвердзілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў Беларусі.

Пры гэтым прагноз пацверджаны як стабільны. Павышэнне рэйтынгу краіны да ўзроўню "B3" звязана ў першую чаргу з умацаваннем эканомікі Беларусі. Такое змяненне прагнозу адлюстроўвае паляпшэнне пазіцыі краіны па знешняй ліквіднасці, а таксама скарачэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый.

Агенцтва палепшыла прагноз рэйтынгу валютнага доўгу Беларусі - з "Caa1" да "B3", мяжа рэйтынгаў абавязацельстваў і дэпазітаў у нацыянальнай валюце ўстаноўлена на ўзроўні "B2" (было "B3"), мяжа рэйтынгу дэпазітаў у замежнай валюце - на ўзроўні "Caa1" (было "Caa2").

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's займаецца прысваеннем крэдытных рэйтынгаў, даследаваннямі і аналізам рызык. Нараўне са Standard & Poor's і Fitch Ratings уваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі