Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Чэр 2018

Мінтранс: ідуць перагаворы аб прыцягненні ў гродзенскі аэрапорт еўрапейскіх лаўкостараў

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядуцца перагаворы аб прыцягненні ў гродзенскі аэрапорт еўрапейскіх лаўкостараў, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гродзенскі аэрапорт мы разглядаем для прыцягнення лаўкост-кампаній. Прадпрыемства "Белаэранавігацыя", якому належыць гэты аэрапорт, вядзе перагаворы", - праінфармаваў намеснік міністра. Ён удакладніў, што размова ідзе аб еўрапейскіх лаўкостарах, у ліку якіх, напрыклад, AirBaltic. Перагаворы вядуцца не толькі з лаўкостарамі. "Ёсць пратакол аб намерах, падпісаныя дакументы, у тым ліку з польскімі кампаніямі", - дадаў Аляксей Ляхновіч.

Усе беларускія аэрапорты распрацавалі канцэпцыі па развіцці. Брэсцкі разглядаецца ў прывязцы да польскага напрамку. "Акрамя таго, мы разглядаем варыянты пералётаў у бок Расіі - Масква, Санкт-Пецярбург і іншыя", - сказаў намеснік міністра. Ён звярнуў увагу, што на гэты момант усе абласныя аэрапорты выконваюць чартарныя праграмы. У 2017 годзе ў рэгіянальных паветраных гаванях абслужана 75 тыс. пасажыраў, у гэтым годзе чакаецца каля 100 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі