Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Кст 2015

Мінтранс Беларусі: Мерапрыемствы першага этапу стварэння АТЛК завяршаюцца ва ўстаноўленыя тэрміны

1 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Мерапрыемствы першага этапу стварэння Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі Расіі, Беларусі і Казахстана (АТЛК) завяршаюцца ва ўстаноўленыя тэрміны. Аб гэтым у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Яўген Рагачоў.

"Мерапрыемствы першага этапу стварэння АТЛК завяршаюцца ва ўстаноўленыя тэрміны. Беларуская чыгунка выканала абавязацельства, унёсшы ў капітал кампаніі адпаведныя грашовыя сродкі - 32,7 млн расійскіх рублёў. Мы чакаем, што ў бліжэйшы час казахстанскія калегі пералічаць свой грашовы ўзнос і выканаюць узятыя на сябе абавязацельствы", - адзначыў першы намеснік міністра.

Ён звярнуў увагу, што цяпер актыўна фарміруецца так званая адзіная вытворчая сістэма групы кампаній АТЛК. "Зацверджана аперацыйная мадэль групы. Такім чынам, удзельнікі праекта сфарміравалі агульнае разуменне мэтавай сістэмы ўзаемадзеяння, размеркавання паўнамоцтваў і кампетэнцый. Па сутнасці, прыняты базавыя правілы работы ўсіх кампаній групы АТЛК пры арганізацыі абслугоўвання кліентаў", - растлумачыў Яўген Рагачоў.

Адказваючы на пытанне, якія выгады ўжо атрымаў беларускі бок, уключыўшыся ў праект, першы намеснік міністра падкрэсліў, што разважаць аб гэтым заўчасна. "Трэба дачакацца вынікаў за год. Калі мы ацэньвалі бізнес-план, зрабілі пазітыўную ацэнку праекту, і спадзяёмся, што ў перспектыве ён прынясе Беларусі добрыя вынікі", - выказаў ён думку.

Гэтай вясной прэзідэнт ААТ "Расійскія чыгункі" Уладзімір Якунін канстатаваў, што паслугі АТЛК запатрабаваны. Паводле яго даных, першы кантракт быў падпісаны з буйным сусветным лагістам DHL.

Паводле інфармацыі Яўгена Рагачова, прэзідэнт Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі Пётр Баскакаў плануе прыняць удзел у мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня (пройдзе ў Мінску з 6 па 8 кастрычніка).

Нацыянальныя чыгуначныя кампаніі Расіі, Казахстана і Беларусі заключылі пагадненне аб стварэнні АТЛК у чэрвені 2013 года. Запіс аб рэгістрацыі ААТ "Аб'яднаная транспартна-лагістычная кампанія" занесены ў адзіны дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб 13 лістапада 2014 года ў Маскве. Статутны капітал ААТ склаў 39,7 млрд расійскіх рублёў. ААТ "АТЛК" зоймецца перавозкай кантэйнерных грузаў у Адзінай эканамічнай прасторы, у тым ліку на транзітных маршрутах паміж Еўропай і Азіяй. Згодна з бізнес-планам агульны грузаабарот АТЛК да 2020 года перавысіць 4 млн TEU (эквівалент 20-футавага кантэйнера).

Як паведамлялася, за кошт рэалізацыі праекта па стварэнні Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі Беларусь разлічвае павялічыць транзітны кантэйнерапаток у 4,5 раза, аб'ёмы перапрацоўкі кантэйнераў на станцыі Брэст-Паўночны - у 6,8 раза з аб'ёмам інвестыцый у развіццё тэрмінальна-складской інфраструктуры каля $25 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі