Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліс 2017

Мінскі форум у гэтым годзе збярэ каля 300 удзельнікаў

16 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. "Мінскі форум - 2017: Беларусь, Германія і ЕС: Усходняе партнёрства, эканамічныя адносіны і грамадзянская супольнасць" збярэ каля 300 удзельнікаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня форуму Райнер Лінднер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мерапрыемстве прымуць удзел каля 300 чалавек з Беларусі, Германіі і іншых краін ЕС, а таксама дзяржаў - суседзяў Беларусі. Будуць і прадстаўнікі з ЗША", - адзначыў Райнер Лінднер.

Ён выказаў задавальненне тым, што ў гэтым годзе ўдзел у форуме прыме віцэ-канцлер, федэральны міністр замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія Зігмар Габрыэль і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

"Мінскі форум пройдзе 15-ы раз, а заснаваны ён быў 20 гадоў таму. Такім чынам, можна лічыць, што цяперашні форум юбілейны", - сказаў Райне Лінднер.

Паводле яго слоў, асноўнымі тэмамі форуму стануць эканамічныя і адміністрацыйныя пераўтварэнні, якія неабходны для паспяховага развіцця Беларусі, укараненне электроннага ўрада, узаемадзеянне паміж цэнтрам і рэгіёнамі, інвестыцыі, супрацоўніцтва з замежнымі прадпрыемствамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі