18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск і кітайскі горад Санья (правінцыя Хайнань) звяжа прамы авіярэйс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кітайская авіякампанія са студзеня 2024 года запусціць прамыя авіярэйсы з горада Санья (правінцыя Хайнань) у Мінск. Рэйсы будуць выконвацца двойчы ў тыдзень (па аўторках і суботах). Мадэль самалёта, на якім будуць ажыццяўляцца палёты, - Airbus A330-300 - мае 303 пасадачныя месцы: 279 у эканомкласе і 24 у бізнес-класе.
Адкрыццё маршруту будзе садзейнічаць развіццю турызму, эканамічных і гандлёвых адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама забяспечыць неабходную падтрымку для ўмацавання ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі дзвюх краін. "Запуск гэтага рэйса - чарговы поспех для нашых адносін. Гэта адкрые новыя магчымасці не толькі для турызму і адпачынку, але і для наладжвання ўзаемавыгаднага бізнес-супрацоўніцтва", - сказаў саветнік-пасланнік пасольства КНР у Беларусі Ло Шысюн.
"Гэта новы перспектыўны напрамак і для кітайскіх турыстаў. Беларусь - чыстая краіна з добрай экалогіяй. Грамадзянам КНР тут будуць цікавыя аграэкатурызм, спартыўны, дзелавы, аздараўленчы турызм, - адзначыла кіраўнік Камітэта турыстычнага супрацоўніцтва з КНР Рэспубліканскага саюза туріндустрыі, генеральны сакратар Асацыяцыі кітайскіх кампаній у Беларусі Чжаа Цынцю. - Думаю, цана на білеты будзе прымальнай для беларусаў, мы цяпер вывучаем рынак. Мы плануем прадаваць не толькі білеты, але і прапаноўваць білеты з пуцёўкамі. Пералёт складзе 11 гадзін".