17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў Беларусі аб'явіла прэмаркетынг выпускаў дзяржаўных аблігацый на фінансавым рынку Расійскай Федэрацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінфіна.
"Міністэрствам фінансаў 16 красавіка сумесна з расійскімі банкамі-арганізатарамі эмісіі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на фінансавым рынку РФ "Газпрамбанк" (Акцыянернае таварыства), ПАТ "Совкамбанк", ПАТ Банк "Фінансавая карпарацыя Адкрыццё" і суарганізатарам эмісіі Еўразійскім банкам развіцця аб'яўлены прэмаркетынг выпуску аблігацый на агульную суму 10 млрд расійскіх рублёў тэрмінам абарачэння 5 гадоў", - адзначаецца ў паведамленні Мінфіна.
У бліжэйшыя два тыдні будуць праведзены кансультацыі з патэнцыяльнымі інвестарамі.