Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліп 2023

Мінэнерга: другі энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў сетку

Мінэнерга: другі энергаблок Беларускай АЭС уключаны ў сетку
Фота з архiва

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі ўключаны ў сетку. Ідзе паэтапны набор магутнасці рэактара, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.

Другі энергаблок уключылі ў сетку 10 ліпеня ў 21.48. Гэта адбылося ў рамках праграмы доследна-прамысловай эксплуатацыі, пасля паспяховага завяршэння планавых выпрабаванняў рэжымаў расхалоджвання рэактара. Цяпер ён паэтапна набірае магутнасць.

У далейшым на другім рэактары пройдуць дынамічныя выпрабаванні на розных узроўнях магутнасці, у час якіх энергаблок разгрузяць, у тым ліку да нулявога ўзроўню. Далей спецыялісты ацэняць характарыстыкі абсталявання перад яго комплексным апрабаваннем на праектнай магутнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі