Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Кст 2017

Мінэнерга агучыла планы па тарыфах для насельніцтва і прамысловасці пасля запуску БелАЭС

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі агучыла планы па карэкціроўцы тарыфаў на электраэнергію пасля запуску Беларускай АЭС. Аб мяркуемых тарыфах расказаў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык сёння на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер тарыф для прамысловых спажыўцоў складае 10,79 цэнта за 1 кВт.гадз, тарыф для насельніцтва без ПДВ - 5,49 цэнта за 1 кВт.гадз (гэта самы нізкі тарыф для насельніцтва на постсавецкай прасторы). Затраты на выпрацоўку энергіі - 6,81 цэнта за 1 кВт.гадз.

У 2018 годзе плануецца знізіць тарыфы для ўсяго рэальнага сектара эканомікі на 0,6 цэнта за 1 кВт.гадз. Яшчэ больш прыкметнае зніжэнне тарыфаў прадугледжваецца для асобных груп спажыўцоў, якія маюць энергаёмістую вытворчасць, удакладніў Уладзімір Патупчык.

На момант уводу Беларускай АЭС тарыф на электраэнергію для прамысловай групы спажыўцоў будзе складаць 7,25 цэнта за 1 кВт.гадз. "Гэта абсалютна прымальная велічыня, яна сувымерная з тарыфамі ў краінах Заходняй і Усходняй Еўропы, Расіі і іншых партнёраў па ЕАЭС", - лічыць міністр.

Кіраўнік Мінэнерга таксама звярнуў увагу, што сабекошт вытворчасці электраэнергіі з уводам АЭС знізіцца.

Адказваючы на пытанні журналістаў, як у бліжэйшыя гады зменіцца тарыф на электраэнергію для насельніцтва, Уладзімір Патупчык растлумачыў, што будзе дзейнічаць тарыф, які забяспечыць 100-працэнтнае пакрыццё затрат энергетыкаў. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што канчатковую лічбу па тарыфе для насельніцтва пасля запуску АЭС цяпер называць рана. "Калі б цяпер былі даныя аб тым, якім будзе курс беларускага рубля, кошт газу і іншыя паказчыкі, што ўплываюць на тарыф, я назваў бы яго. Гэты параметр можа рухацца. Усё будзе залежаць ад таго, якія працэсы будуць адбывацца ў эканоміцы, вакол сферы энергетыкі - гэта ўсё неабходна ўлічваць", - адзначыў ён.

Што датычыцца тарыфаў на цеплавую энергію, то яны будуць ніжэйшыя, чым ва ўсіх краін-суседзяў. "Гэта прадвызначаецца станам асноўных фондаў беларускай энергасістэмы і праведзенай мадэрнізацыяй", - растлумачыў Уладзімір Патупчык. У Беларусі ўдзельны расход паліва на вытворчасць электраэнергіі складае 225 г умоўнага паліва на 1 кВт.гадз, у той жа час у партнёраў па ЕАЭС гэты паказчык у 1,5 раза вышэйшы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі