27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі адобрыла Канцэпцыю развіцця электрагенерыруючых магутнасцей і электрычных сетак на перыяд да 2030 года. Гэта прадугледжана пастановай Мінэнерга ад 25 лютага 2020 года нумар 7, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.
"Дакумент накіраваны на рэалізацыю Канцэпцыі энергетычнай бяспекі Беларусі і апісвае базавы сцэнарый развіцця аб'яднанай энергетычнай сістэмы. Пры яго падрыхтоўцы прааналізаваны асноўныя трэнды сусветнай электраэнергетыкі, рэалізацыя комплекснага плана развіцця электраэнергетычнай сферы да 2025 года з улікам уводу БелАЭС", - растлумачылі ў прэс-службе.
Плануецца рост электраспажывання да 43,7 млрд кВт.гадз у 2025 годзе і 47,2 млрд кВт.гадз у 2030-м.
Узровень выпрацоўкі цеплавой энергіі на энергакрыніцах арганізацый ДВА "Белэнерга" ў прагназуемым перыядзе будзе пастаянным і складзе каля 34 млн Гкал.