Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2023

Мінэканомікі: Беларусь гатова актывізаваць супрацоўніцтва з Якуціяй па многіх напрамках

Мінэканомікі: Беларусь гатова актывізаваць супрацоўніцтва з Якуціяй па многіх напрамках
Фота з архiва

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова актывізаваць супрацоўніцтва з Якуціяй па многіх напрамках. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка на пасяджэнні сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Рэспублікі Саха (Якуція), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

У мерапрыемстве, праведзеным у фармаце відэа-канферэнц-сувязі, прынялі ўдзел першы намеснік старшыні ўрада Рэспублікі Саха (Якуція) Андрэй Фядотаў, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і бізнесу Беларусі і Якуціі. На пасяджэнні разглядаліся вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год і іх цяперашні стан, рэалізацыя пагаднення аб гандлёва-эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж урадам Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі і ўрадам Беларусі (у 2021-2024 гадах). Асобным пунктам парадку дня стала актывізацыя ўзаемадзеяння ў прамысловасці, АПК, будаўніцтве і транспартнай сферы.

Алеся Абраменка ў сваім выступленні звярнула ўвагу, што за студзень - май узаемны тавараабарот вырас больш як у пяць разоў да аналагічнага перыяду мінулага года. "Гэта дынаміка красамоўна сведчыць, што нашы якуцкія партнёры зацікаўлены ў якасных беларускіх прамысловых і харчовых таварах. І тут нам ёсць што прапанаваць. Ёсць таксама магчымасці пашырэння экспарту паслуг", - канстатавала яна.

Удзельнікі пасяджэння падрабязна абмеркавалі перспектывы стварэння ў Якуціі сэрвіснага цэнтра і кансігнацыйнага склада запчастак БЕЛАЗ, магчымасці пастаўкі беларускага сухога малака і абсталявання для камплектацыі мясцовых малочнатаварных ферм, развіццё прамых авіязносін. Адзначаны таксама ўзаемны інтарэс да абмену вопытам і падрыхтоўкі кадраў для Рэспублікі Саха ў галіне селекцыі і племянной жывёлагадоўлі, супрацоўніцтва ў распрацоўцы беспілотных лятальных апаратаў, лесааднаўленні і папярэджанні ўзнікнення лясных пажараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі