26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і кітайскай карпарацыяй
Jiangsu SOHO Holdings Group Co., Ltd. ("Цзянсу СОХО") падпісаны ў час сустрэчы міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога са старшынёй праўлення кітайскага холдынга Ван Чжэнсі, паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі.Дакумент накіраваны на павелічэнне і дыверсіфікацыю экспартна-імпартных паставак, а таксама атрыманне магчымасці прыцягваць рэсурсы інвестыцыйнага фонду "Адзін пояс, адзін шлях" для фінансавання праектаў на тэрыторыі Беларусі.
Холдынг "Цзянсу СОХО" - буйнейшая дзяржаўная кампанія кітайскай правінцыі Цзянсу, падпарадкаваная народнаму ўраду правінцыі. У карпарацыі працуе каля 8 тыс. супрацоўнікаў. Статутны капітал складае каля
$433 млн, гадавы даход перасягае $2,3 млрд, агульныя актывы - каля $4,5 млрд. Урад Цзянсу назначыў холдынг "Цзянсу СОХО" галоўнай кіруючай структурай па падборы і рэалізацыі інвестпраектаў з выкарыстаннем сродкаў інвестыцыйнага фонду, створанага ў снежні 2015 года для рэалізацыі канцэпцыі "Адзін пояс, адзін шлях".