Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Чэр 2019

Мінэканомікі і IFC будуць супрацоўнічаць у паляпшэнні паказчыкаў Беларусі ў рэйтынгу Doing Business

Мінэканомікі і IFC будуць супрацоўнічаць у паляпшэнні паказчыкаў Беларусі ў рэйтынгу Doing Business
Фота Мінэканомікі

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі і Міжнародная фінансавая карпарацыя (IFC) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Сёння ў міністэрстве адбылася сустрэча міністра Дзмітрыя Крутога з кіраўніком рэгіянальнага прадстаўніцтва IFC па Беларусі, Малдове, Украіне Джэйсанам Пелмарам і кіраўніком прадстаўніцтва IFC у Беларусі Вольгай Шчарбіной. Бакі абмеркавалі напрамкі сумеснага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўныя праекты ў сферы развіцця дзелавога асяроддзя і падтрымкі прадпрымальніцтва.

"Па выніку сустрэчы падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам эканомікі і Міжнароднай фінансавай карпарацыяй. Яно прадугледжвае ў тым ліку рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў па стварэнні гарантыйнага фонду для паляпшэння доступу да фінансавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, развіцці жаночага прадпрымальніцтва, укараненні інстытута ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння нарматыўных прававых актаў, а таксама садзейнічанні ў паляпшэнні паказчыкаў Беларусі ў рэйтынгу Групы Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі