Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Крс 2019

"Мілавіца" плануе пастаўляць прадукцыю ў Вялікабрытанію і Грэцыю


16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СП ЗАТ "Мілавіца" плануе ў 2019 годзе пастаўляць прадукцыю ў Вялікабрытанію і Грэцыю, прапрацоўваецца магчымасць экспарту ў Афрыку, паведаміў журналістам генеральны дырэктар прадпрыемства Міхаіл Юшчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Магазіны гандлёвай маркі (а іх 642) працуюць у 25 дзяржавах свету, у тым ліку ў шасці краінах ЕС. У 2017-2018 гадах адкрыта дзесяць новых гандлёвых пунктаў, у тым ліку ў Італіі, Румыніі, Рэспубліцы Карэя, на Кіпры. Першая партыя вырабаў адпраўлена ў Новую Зеландыю.

"Плануем павялічыць колькасць магазінаў да 700 і больш у 2019 годзе, а таксама расшырыць анлайн-продажы. Цяпер дапрацоўваем уласную анлайн-пляцоўку", - адзначыў Міхаіл Юшчанка.

Усяго ў 2018 годзе "Мілавіца" выпусціла 8 млн вырабаў, што ў некалькі разоў ніжэй за ўзровень папярэдняга года. Экспарт прадпрыемства павялічыўся на 7 працэнтаў, рэалізацыя на тэрыторыі краіны захавалася на ранейшым узроўні. Каля 61 працэнта паставак прыпадае на Расію, 21 працэнт - на Беларусь, па 5,5 працэнта - на Украіну і Казахстан, 3,9 працэнта - на Малдову.

Генеральны дырэктар дадаў, што для выхаду на новыя рынкі вывучаюцца густы, тыпалогіі фігур жыхарак канкрэтнага рэгіёна. Найбольшым попытам (больш за 60 працэнтаў ад агульнага аб'ёму продажаў) карыстаюцца класічныя мадэлі. Еўрапейскія жанчыны аддаюць перавагу бялізне спакойных адценняў, пастэльных тонаў. Жыхаркі Расіі, Казахстана выбіраюць яркія, насычанага колеру, зрэшты, як і беларускі.

Міхаіл Юшчанка расказаў, што 18 красавіка кампанія прэзентуе новую калекцыю бялізны і купальнікаў. Дызайнеры зрабілі акцэнт на паляпшэнне спажывецкіх якасцей вырабаў за кошт прымянення сучасных матэрыялаў і інавацыйных рашэнняў. Расшырана лінейка баваўнянай бялізны.

СП ЗАТ "Мілавіца" - адна з найбуйнейшых на тэрыторыі СНД кампаній па вытворчасці і продажы жаночай ніжняй бялізны. Сярэдняя заработная плата па прадпрыемстве ў 2018 годзе склалася ў памеры Br940, у тым ліку швачак - Br773.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі