13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі можна асвоіць ліцэнзійную вытворчасць многіх сваіх тавараў у краінах Паўднёвай Азіі. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у час нарады па пытанні нарошчвання экспарту прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Бангладэш, Індыю, Непал і Шры-Ланку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэтыя краіны хацелі б разглядаць Беларусь у якасці інвестара, у тым ліку як краіну, якая можа падзяліцца адпаведнымі ноу-хау, інтэлектуальным патэнцыялам. Можа, тады нам пайсці на ліцэнзійную вытворчасць многіх беларускіх тавараў у гэтым рэгіёне? Гэта, мабыць, у меншай ступені датычыцца Індыі, але для астатніх трох дзяржаў - цалкам прымальная рэч", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.
Старшыня Савета Рэспублікі дадаў, што беларускія вытворцы абутку і трыкатажу спецыяльна наведвалі Бангладэш. Усе сусветныя брэнды робяцца там. "Прычым, як мне гаварылі ў "Беллегпраме", вытворчасць еўрапейскіх тавараў там каштуе $15-20, а прадаецца потым рэч за 100 еўра", - заўважыў Міхаіл Мясніковіч.