Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Чэр 2017

Мясніковіч лічыць неабходным распрацаваць і прыняць базавыя эканамічныя пагадненні з Тайландам

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Тайланду неабходна распрацаваць і прыняць базавыя эканамічныя пагадненні. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з тайландскай дэлегацыяй на чале з другім віцэ-старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Пірасакам Парджытам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на тое, што актыўна развіваюцца кантакты, у нас няма базавых пагадненняў - аб узаемным заахвочванні і абароне інвестыцый, аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Гэтыя базавыя эканамічныя пагадненні трэба распрацаваць і прыняць. А парламентам - ратыфікаваць", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.

Ён вітаў развіццё міжпарламенцкага супрацоўніцтва паміж краінамі і выказаў упэўненасць, што яно будзе яшчэ больш актыўным, калі будуць эфектыўна працаваць парламенцкія групы дружбы. "Не замест высокіх кантактаў, а як інструмент вырашэння рэальных пытанняў", - растлумачыў спікер.

Яшчэ адным напрамкам, развіццё якога неабходна інтэнсіфікаваць, Міхаіл Мясніковіч назваў рэгіянальнае супрацоўніцтва. "Тайланд - вялікая краіна, у вас даволі добра працуюць рэгіёны. Нашы вобласці і гарады маглі б быць добрымі партнёрамі для вашых рэгіянальных структур. Таму што са сталіц не заўсёды можна эфектыўна бачыць і вырашаць пытанні, якія ўяўляюць рэгіянальную цікавасць", - канстатаваў ён.

Таксама Міхаіл Мясніковіч лічыць неабходным гарманізаваць гандлёвыя рэжымы. "Тарыфная палітыка Тайланда ўскладняе ўваходжанне беларускіх тавараў на тайскі рынак, Беларусь мае больш камфортныя ўмовы для тавараў з Тайланда. Калі мы сябры, мы павінны гарманізаваць умовы ўзаемнага гандлю", - сказаў ён.

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч выступіў з прапановай урэгуляваць візавыя пытанні, каб больш беларускіх грамадзян маглі наведваць Тайланд. "Сёння грамадзяне Расіі, Польшчы, Эстоніі маюць магчымасць бязвізавага ўезду ў вашу краіну. А грамадзяне Казахстана, Узбекістана, Украіны, Літвы, Латвіі могуць атрымаць візы непасрэдна пасля прыбыцця ў аэрапорце. Грамадзяне Беларусі вымушаны звяртацца ў пасольства ў Маскве, каб атрымаць візу. Гэта займае шмат часу і сродкаў. Таму просьба спрасціць рэжым. Мы - дружалюбныя народы, мы павінны ствараць умовы для турызму", - лічыць спікер.

У сваю чаргу Пірасак Парджыт выказаў удзячнасць Міхаілу Мясніковічу за сустрэчу. Паводле яго слоў, удзельнікі маюць намер разгледзець усе прапановы беларускага боку і вырашыць іх на карысць абедзвюх краін і народаў. "Нацыянальны заканадаўчы сход Тайланда цесна ўзаемадзейнічае з урадам, таму мы будзем гаварыць аб усіх тэмах, якія былі сёння закрануты", - запэўніў Пірасак Парджыт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі