Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Лют 2016

Мясніковіч: Эканоміка Беларусі павінна прырастаць навукаёмістымі прадпрыемствамі

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эканоміка Беларусі павінна прырастаць навукаёмістымі прадпрыемствамі. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у час наведвання ААТ "Інтэграл" - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканоміка Беларусі павінна прырастаць новымі навукаёмістымі прадпрыемствамі, якія не вельмі матэрыяла- і энергаёмістыя, але даюць вялікую дабаўленую вартасць. У якасці прыкладу можна прывесці лякарствы, біяпрэпараты, мікраэлектроніку. Тут мінімум энергіі, мінімум матэрыялаў, але вельмі вялікая дабаўленая вартасць. Таму захоўваючы і падтрымліваючы жывучасць нашых флагманаў, трэба прырастаць новымі вытворчасцямі, што дасць рост ВУП", - падкрэсліў Міхаіл Мяніковіч.

Ён адзначыў, што ёсць прадпрыемствы, якія ўжо неактуальныя на рынку. "Утрымліваць іх за кошт прадпрыемстваў, якія эфектыўна працуюць, няма сэнсу. Таму з банкруцтва, неплацежаздольнасці не трэба рабіць трагедыю. Перспектыву маюць тыя прадпрыемствы, дзе высокая ўдзельная вага дабаўленай вартасці", - растлумачыў старшыня Савета Рэспублікі.

Абноўленая Дырэктыва нумар 3 нацэлена на тое, што трэба эканоміць, у тым ліку ў частцы энерганосьбітаў. "Мадэрнізацыяй сёння займацца трэба, але трэба эканоміць на кожным участку, і рэзервы ў гэтым ёсць", - канстатаваў ён.

У час наведвання ААТ "Інтэграл" - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл" Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з калектывам холдынга і абмеркаваў з работнікамі некаторыя пытанні: ад работы грамадскага транспарту ў раёне вуліцы Казінца, дзе размешчана прадпрыемства, да павышэння пенсійнага ўзросту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі