27 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сёння сустрэўся ў Мінску са старшынёй Саюза некамерцыйных арганізацый "Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў) Рэспублікі Беларусь", членам прэзідыума Дзелавога савета Еўразійскага эканамічнага саюза Анатолем Харлапам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе.
"Бакі абмеркавалі ўдзел беларускага бізнесу ў працэсах еўразійскай інтэграцыі. Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што ЕЭК прадметна прапрацавала пытанні і прапановы, выказаныя ў ходзе сустрэчы з прадпрымальніцкай супольнасцю Беларусі ў Брэсце 21 чэрвеня 2021 года", - сказалі ў прэс-службе.
Старшыня Калегіі ЕЭК расказаў аб лічбавых ініцыятывах і праектах, накіраваных на стварэнне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу ў ЕАЭС, што рэалізуе ЕЭК. Ён заклікаў беларускі бізнес больш актыўна ўзаемадзейнічаць з ЕЭК, выступаць з прапановамі па кааперацыйных праектах і іх фінансаванні. "Камісія актыўна працуе ў гэтай сферы. Намі сфармуляваны і накіраваны ў адрас урадаў дзяржаў-членаў адпаведныя прапановы. Але таксама вельмі важна ініцыятыва знізу, ад прадстаўнікоў зацікаўленых бізнес-структур", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.