26 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія пралангуе дзяржаўны крэдыт для Беларусі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў сёння на пасяджэнні ўрада, паведамляе БЕЛТА.
"Яшчэ адно фінансавае пытанне, яно датычыцца дзяржаўнага фінансавага крэдыту для Рэспублікі Беларусь. Мы дамаўляліся, што дапаможам ім у гэтай няпростай сітуацыі, па сутнасці, правядзём пралангацыю існуючых крэдытных абавязацельстваў", - сказаў ён. Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, "мы партнёрам нашым дапамагалі і ў далейшым будзем дапамагаць".