6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі і ААТ "Федэральны цэнтр праектнага фінансавання" Знешэканамбанка (Расія) падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства ДПП. Дакумент падпісаны ў час канферэнцыі "На шляху да поспеху дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прыемна, што нашы калегі з Беларусі запрасілі нас супрацоўнічаць па шэрагу пілотных праектаў. Цяпер мы разгледзім, якія праекты могуць быць сумесна рэалізаваны з разліку таго, што гэтыя праекты будуць мець поспех", - адзначыў генеральны дырэктар ААТ "Федэральны цэнтр праектнага фінансавання" Аляксандр Бажэнаў.
Таксама сёння было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ДНУ "Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь" і АТ "Казахстанскі цэнтр дзяржаўна-прыватнага партнёрства".-0-