10 лістапада, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/.
Мемарандум аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Латвіі плануецца падпісаць у 2017 годзе. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Латвіі Арвілс Ашэрадзенс на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Праект мемарандума быў перададзены сёння ў час сустрэчы ў Міністэрстве эканомікі Беларусі. Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва ў розных сферах - гандлі, харчовай прамысловасці, фармацэўтыкі, будаўніцтва, ветэрынарыі, транспарту, лагістыкі, турызму, камп'ютарных тэхналогій і адукацыі.
"У Латвіі і Беларусі ёсць мэта захаваць тавараабарот і знайсці шляхі яго павелічэння", - сказаў Арвілс Ашэрадзенс. Ён інфармаваў, што за студзень-чэрвень бягучага года аб'ём латвійскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі павялічыўся на 7 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. На думку міністра эканомікі, гэта сведчыць аб станоўчай дынаміцы супрацоўніцтва.