13 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. На бітумнай устаноўцы нафтахімічнай вытворчасці ААТ "Мазырскі НПЗ" завяршаецца будаўніцтва новай тэхналагічнай печы П-1, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Новая печ мае высокі ККД, што павысіць бяспеку яе эксплуатацыі, расказалі на заводзе.
Бітумная вытворчасць пастаянна развіваецца на Мазырскім НПЗ. Як удакладнілі на прадпрыемстве, за апошнія тры гады выпрацоўка бітуму павялічылася больш як на 30 працэнтаў за суткі, быў уведзены кругласутачны рэжым адгрузкі. Асвоена адгрузка бітуму ў новы тып тары - танк-кантэйнеры. У перспектыве гэта дасць магчымасць пашырыць геаграфію рэалізацыі прадукту.
"Для адгрузкі бітуму ў зімовы перыяд па прапанове інжынерна-тэхнічных работнікаў нафтахімічнай вытворчасці цяпер праводзіцца мадэрнізацыя эстакады наліву бітуму ў аўтатранспарт", - расказалі ў ААТ.
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1975 годзе, у ААТ ператвораны ў 1994-м. Асноўныя віды дзейнасці: перапрацоўка нафты, вытворчасць і рэалізацыя нафтапрадуктаў. Таварная прадукцыя Мазырскага НПЗ экспартуецца больш як у 20 краін.