7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыпыненне прапампоўвання нафты на ўчастку магістральнага нафтаправода "Дружба" звязана з пастаўкай нафты на Мазырскі НПЗ з Адэсы, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У гэтым выпадку размова ідзе аб спотавых пастаўках лёгкай нафты Azeri light (лістапад і снежань - па 80 тыс. т). Пры цяперашніх настройках выкарыстанне лёгкай нафты - эфектыўны спосаб павелічэння выхаду светлых нафтапрадуктаў", - паведаміў Аляксандр Цішчанка.
Раней "Транснафта" паведаміла аб прыпыненні на суткі транспарціроўкі нафты па ўчастку нафтаправода "Дружба" Міхалкі - Броды ў напрамку Венгрыі і Славакіі. 9 лістапада "Дружба" на ўчастку Міхалкі - Броды перакрывалася на чацвёра сутак для рэверснага прапампоўвання нафты на Мазырскі НПЗ з украінскага порта Паўднёвы.