Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Крс 2017

МАЗ заключыў кантракт на пастаўку самазвалаў у Сірыю

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод заключыў кантракт на пастаўку ў Сірыю 157 самазвалаў МАЗ, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Сірыі.

Самазвалы будуць пастаўляцца для патрэб Міністэрства грамадскіх работ і жыллёвага будаўніцтва Сірыі.

Кантракт падпісаны ў час візіту ў Сірыю беларускай дэлегацыі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў на чале з міністрам прамысловасці, сустаршынёй сумеснай беларуска-сірыйскай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве Віталем Воўкам.

У ходзе візіту адбыліся сустрэчы міністра прамысловасці Беларусі з прэм'ер-міністрам Сірыі Імадам Хамісам, міністрамі прамысловасці, мясцовага кіравання і навакольнага асяроддзя, эканомікі і знешняга гандлю, сельскай гаспадаркі і аграрных рэформ, грамадскіх работ і жыллёвага будаўніцтва. Таксама прайшлі сустрэчы ў прамысловай палаце Дамаска.

Акрамя таго, праведзены беларуска-сірыйскі прамысловы форум з удзелам прадстаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў Беларусі і бізнес-супольнасці Сірыі.

"Па выніках візіту міністры прамысловасці дзвюх краін падпісалі падагульняючы пратакол, які адлюстроўвае дамоўленасці Беларусі і Сірыі па актывізацыі эканамічнага супрацоўніцтва ва ўсіх актуальных сферах двухбаковага ўзаемадзеяння", - праінфармавалі ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі