3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод выпусціў звышпад'ёмны смеццявоз МАЗ-590425, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.
Новы смеццявоз у адрозненне ад аналагаў больш манеўраны і грузапад'ёмны, ён здольны за раз загрузіць, сціснуць і вывезці на палігон каля 8,3 т адходаў. Спецмашына можа даставаць смецце з кантэйнера любой формы і памеру. Пасля загрузкі спецыяльны механізм яго прасуе пад высокім ціскам.
Машыны абсталёўваюць малой або вялікай кабінай - на 2 або 3 месцы адпаведна. Выгружаць смецце на палігоне можна аўтаматычна з кабіны.
Серыйная вытворчасць МАЗ-590425 наладжана на "Магілёўтрансмашы", што ўваходзіць у холдынг"БелаўтаМАЗ".
"Цікавасць да новага смеццявоза вельмі вялікая. Камунальныя арганізацыі заўсёды імкнуцца эканоміць час і грошы, новы смеццявоз дазваляе берагчы адно і другое: робіць менш кругоў і беражэ гаручае", - растлумачылі ў ААТ "МАЗ".
У цэлым МАЗ вырабляе смеццявозы больш за 8 гадоў. За гэты час аўтафлагман паставіў беларускім камунальшчыкам больш за 500 спецмашын розных мадэлей. У вытворчай лінейцы ёсць смеццявозы з аб'ёмамі кузава ад 6 да 24 куб.м.