23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод паставіць у Жытомір 40 аўтобусаў. Частка з іх была прэзентавана жыхарам гэтага ўкраінскага горада, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Украіне.
У прэзентацыі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, віцэ-прэм'ер-міністр - міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзь Зубко, старшыня Жытомірскага абласнога Савета Уладзімір Шырма і намеснік старшыні Жытомірскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Дзмітрый Ткачук.
Беларускія аўтобусы былі набыты мэрыяй на ўмовах лізінгу для забеспячэння патрэб развіцця муніцыпальнай транспартнай інфраструктуры горада.