17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАЗ паставіў 10 тралейбусаў з аўтаномным ходам у Разань, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе завода.
"На вуліцах Разані з'явіліся 10 новых тралейбусаў МАЗ з аўтаномным ходам. Ключы ад новых машын работнікам гарадскога тралейбуснага дэпо нумар 3 уручыў губернатар Разанскай вобласці Павел Малкоў. Магчымасць аўтаномнага ходу да 20 км дасць магчымасць прадоўжыць маршруты да новых раёнаў горада, дзе няма кантактнай сеткі", - расказалі ў прэс-службе.
Новыя тралейбусы абсталяваны сістэмай клімат-кантролю, электроннымі маршрутапаказальнікамі, сучаснымі аўтаматычнымі гукавымі інфарматарамі для аб'яўлення прыпыначных пунктаў, камерамі відэафіксацыі і аўтаматычнымі лічыльнікамі пасажырапатоку.
Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, што спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.