Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Ліс 2023

МАЗ і ТАА "Газпрам газаматорнае паліва" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

МАЗ і ТАА
Фота ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь"

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ХІІ Пецярбургскім міжнародным газавым форуме ААТ "МАЗ" і ТАА "Газпрам газаматорнае паліва" падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве для маштабнага ўкаранення аўтамабільнай тэхнікі, якая выкарыстоўвае экалагічна і эканамічна больш прывабнае маторнае паліва - прыродны газ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь".

Бакі зоймуцца распрацоўкай прапаноў для рэгіянальных і федэральных органаў заканадаўчай і выканаўчай улады па фарміраванні спрыяльных заканадаўчых, нарматыўна-прававых, арганізацыйных, праграмных, тэхналагічных, навукова-метадычных і іншых умоў для маштабнага ўкаранення аўтамабільнай і іншай тэхнікі на прыродным газе.

ААТ "МАЗ" і ТАА "Газпрам газаматорнае паліва" плануюць рэалізаваць шэраг рэгіянальных і галіновых праграм па ўкараненні газаматорнай тэхнікі, адаптаваць і ўкараняць лепшыя сусветныя тэхналогіі і падыходы па пераводзе транспарту на выкарыстанне газаматорнага паліва.

Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых машынабудаўнічых прадпрыемстваў, што спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Прадукцыя адпавядае экалагічным стандартам Еўра-3, 4, 5 і 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і 3 тыс. мадыфікацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі