30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі аўтамабільны завод і кітайская кампанія Zoomlion падпісалі пагадненне аб далейшым супрацоўніцтве ў галіне сумеснага выпуску спецыялізаванай тэхнікі. Дакумент заключаны 29 жніўня ў час наведвання завода дэлегацыяй кітайскай правінцыі Хунань, такая інфармацыя размешчана на сайце МАЗ, паведамляе БЕЛТА.
Мінскі аўтамабільны завод пачаў супрацоўніцтва з кампаніяй Zoomlion у маі 2015 года. Сумесна створаны першыя адзінкі тэхнікі, якія прайшлі сертыфікацыю. У бліжэйшы час вытворцы плануюць пашырыць партнёрства.
"У планах - выпуск на працягу наступнага года да 100 адзінак спецыялізаванай тэхнікі", - гаворыцца ў паведамленні.