Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Снж 2024

Мацвіенка: у Беларусі і Расіі ёсць усе ўмовы для дасягнення тэхналагічнага лідарства

Мацвіенка: у Беларусі і Расіі ёсць усе ўмовы для дасягнення тэхналагічнага лідарства

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава паказвае надзвычайныя вынікі ў руху наперад да тэхналагічнага лідарства, заявіла журналістам старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка. Сёння разам са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай яна наведала ААТ "Н Холдынг", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння з Наталляй Іванаўнай вырашылі паглядзець, як на практыцы рэалізуюцца заключаемыя на нашым форуме (Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА) дагаворы. Як на практыцы ў гэтай важнай для Расіі і Беларусі сферы рэалізуюцца праграмы Саюзнай дзяржавы. І яшчэ раз пераканаліся, што ў рамках Саюзнай дзяржавы мы супрацоўнічаем у самых розных сферах, у тым ліку ў такой значнай, як высокатэхналагічная сфера. І група прадрыемстваў холдынга "Гарызонт" паказвае надзвычайныя вынікі і ў руху наперад да тэхналагічнага лідарства. Да чаго імкнуцца Беларусь і Расія", - адзначыла Валянціна Мацвіенка.

Паводле яе слоў, у нас для гэтага ёсць усе ўмовы. "У нас вельмі разумныя людзі. У нас суперталенавітая моладзь. У нас цудоўныя вучоныя і навуковыя школы. І сёння бачым, як сур'ёзна мы рушылі наперад у плане імпартазамяшчэння. Тыя ўзоры прадукцыі электронікі, бытавой тэхнікі - як прадпрыемства сур'ёзна рушыла наперад", - расказала старшыня Савета Федэрацыі.

"Я рада таму, што "Гарызонт" супрацоўнічае з вялікай колькасцю прадпрыемстваў, кампаній Расіі. Гэта ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва са многімі рэгіёнамі. Рада, што тыя пагадненні, якія былі падпісаны ў рамках форуму, не толькі выкананы, але і перавыкананы, - падкрэсліла Валянціна Мацвіенка. - Таксама важна, што ў рамках Саюзнай дзяржавы ёсць праграмы па суфінансаванні важных напрамкаў нашага ўзаемадзеяння. Вядома, вытворчасць бытавой тэхнікі, электроніка, суперновыя распрацоўкі - гэта, безумоўна, патрабуе падтрымкі, у тым ліку фінансавай, з боку Саюзнай дзяржавы, што і рэалізуецца на гэтым прадпрыемстве. Гэта добрая падмога ў абмене вопытам, узаемадзеянні, супрацоўніцтве. Сёння ўжо ёсць тэхналагічнае лідарства Расіі і Беларусі, Саюзнай дзяржавы ў шэрагу напрамкаў. Не буду іх пералічваць. Але колькасць такіх напрамкаў пашыраецца дзякуючы нашым таленавітым людзям і нашаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву".

У склад ААТ "Н Холдынг", які прадстаўляе сучасную адкрытую вытворчую экасістэму і пазіцыянуецца як прастора для развіцця і аздараўлення, уваходзяць 16 арганізацый. Асноўныя кампетэнцыі: вытворчасць спажывецкай тэхнікі (тэлевізары, ноўтбукі, маніторы, ЗВЧ-печы), святлодыёднай прадукцыі, апрацоўка металу, работа з палімерамі, мантаж плат, аказанне шырокага спектра медыцынскіх паслуг у сучасным медыцынскім цэнтры. У арганізацыях холдынга працуюць 2,2 тыс. чалавек.

У рамках падрыхтоўкі да ІХ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбыўся ў Гродне ў чэрвені 2022 года, завод электронікі і бытавой тэхнікі "Гарызонт" падпісаў камерцыйныя кантракты на пастаўку тэлевізараў у РФ на агульную суму 4,6 млрд расійскіх рублёў, а Інстытут лічбавага тэлебачання "Гарызонт" - на пастаўку камплектуючых на агульную суму 12,1 млн расійскіх рублёў. Арганізацыі холдынга таксама ўдзельнічаюць у выкананні саюзнай праграмы "Інтэлаўта", якая фінансуецца за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы. Мэтай праграмы з'яўляецца стварэнне "інтэлектуальнай начынкі" (высокатэхналагічныя лічбавыя і электронныя кампаненты і сістэмы) для аўтатранспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння (пажарныя, хуткія дапамогі і г.д.). У 2024 годзе на фінансаванне праграмы з бюджэту Саюзнай дзяржавы выдзелена 742,1 млн расійскіх рублёў, у 2025 годзе плануецца выдзеліць 600 млн расійскіх рублёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі