Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Жнв 2024

Мароз: БелАЭС сёння забяспечвае энергетычную бяспеку Беларусі

Мароз: БелАЭС сёння забяспечвае энергетычную бяспеку Беларусі
Фота з архiва

23 жніўня, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Ад развіцця атамнай энергетыкі сёння непасрэдна залежыць энергетычная бяспека краіны. Такую заяву ў размове з журналістамі пасля наведвання казахстанскай медыйнай і экспертнай супольнасцю Беларускай атамнай электрастанцыі зрабіў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра нагадаў, што рашэнне аб узвядзенні БелАЭС было прынята кіраўніком дзяржавы ў 2008 годзе і інтэгравана ў канцэпцыю энергетычнай бяспекі.

"Так ужо склалася, што Беларусь небагата на прыродныя энергетычныя рэсурсы, - заўважыў Дзяніс Мароз. - Для іх дыверсіфікацыі і арганізацыі надзейнага энергазабеспячэння беларускага спажыўца было прынята рашэнне зрабіць стаўку на мірны атам".

Другі момант, які пацвярджае правільнасць выбранай стратэгіі, - экалагічная чыстата выпрацоўваемай энергіі. Паводле слоў намесніка міністра энергетыкі, за перыяд эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі ёю выпрацавана 34 млрд кВт.гадз, што дало магчымасць знізіць спажыванне прыроднага газу нашай краінай на 9 млрд куб.м і значна скараціць выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу.

Дзяніс Мароз таксама акцэнтаваў увагу замежных экспертаў і журналістаў на тым, што ў беларускай практыцы будаўніцтва атамнай электрастанцыі стала магутным стымулам для павелічэння электраспажывання ў краіне, чаму, аднак, пасадзейнічалі і прынятыя Прэзідэнтам і ўрадам стымулюючыя меры.

"У Беларусі ўвялі дыферэнцыраваныя тарыфы, накіраваныя на павелічэнне элетраспажывання. Сутнасць гэтых тарыфаў заключаецца ў тым, што чым больш электраэнергіі вытворца спажывае, тым за меншы кошт ён яе купляе, - растлумачыў намеснік міністра. - Мы назіраем, што прынятыя меры даюць значны эфект і колькасць спажыўцоў электраэнергіі пастаянна павялічваецца. Для насельніцтва ў сваю чаргу былі ўведзены тарыфы на электрычную энергію для выкарыстання яе на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Яны таксама пасадзейнічалі прыросту колькасці спажыўцоў".

Апошнія некалькі гадоў паказалі, што штогадовы прырост спажывання электраэнергіі на бытавыя патрэбы складае 40 працэнтаў. Намеснік міністра энергетыкі падкрэсліў, што ў 2024 годзе тэмп росту не ўпаў і па выніках 12 месяцаў аб'ёмы спажываня могуць наблізіцца да 1 млрд кВт.гадз.

"Уласная атамная электрастанцыя дае магчымасць фарміраваць тарыфы без прывязкі да змяненняў цэн на энергетычныя рэсурсы на сусветным рынку. Нягледзячы на турбулентныя цэны на прыродны газ і іншыя віды паліва на сусветным рынку, цана на электраэнергію ў Беларусі застаецца стабільнай і падтрымліваецца на пэўным узроўні без істотных ваганняў", - даў разгорнуты адказ на пытанне замежнага журналіста Дзяніс Мароз.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі