Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліп 2020

МАРГ удакладніў пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія часова рэгулюе дзяржава

МАРГ удакладніў пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія часова рэгулюе дзяржава
Фота з архiва

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАРГ удакладніў пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія ў адпаведнасці з пастановай міністэрства ад 15 красавіка 2020 года нумар 30 часова рэгулюе дзяржава. Аб гэтым БЕЛТА паведамляе са спасылкай на сайт ведамства.

Сітуацыя на спажывецкім рынку краіны стабілізавалася. Улічваючы адсутнасць павышанага попыту і наяўнасць шырокага асартыменту тавараў, МАРГ прыняў пастанову нумар 45 ад 23 чэрвеня 2020 года. У адпаведнасці з ёй са сферы цэнавага рэгулявання выключаюцца кава, кансервы мясныя і з рыбы, сухое малако, цвёрдае туалетнае і гаспадарчае мыла, запалкі, жаночыя гігіенічныя пракладкі, падгузкі (дзіцячыя і дарослыя), туалетная папера.

Рэгуляванне цэн захоўваецца толькі на сацыяльна значныя харчовыя тавары.

Дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сродкі аховы органаў дыхання і дэзынфіцыруючыя сродкі плануецца прадоўжыць па ўзгадненні з Калегіяй ЕЭК. Нагадаем, рэгуляванне цэн на сродкі аховы органаў дыхання (маскі, прызначаныя для індывідуальнага прымянення) і дэзынфіцыруючыя (антыбактэрыяльныя, абеззаражвальныя) сродкі (у тым ліку гелі, спрэі) прадугледжана ў адпаведнасці з пастановай МАРГ ад 6 красавіка 2020 года нумар 27.

У МАРГ таксама адзначылі, што падыходы да рэгулявання цэн і ўзроўні аптовых і гандлёвых надбавак застаюцца нязменнымі.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі