Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2020

МАРГ: рэнтабельнасць для імпарцёраў пры фарміраванні цэн на сацыяльна значныя тавары не вышэй за 10 працэнтаў

МАРГ: рэнтабельнасць для імпарцёраў пры фарміраванні цэн на сацыяльна значныя тавары не вышэй за 10 працэнтаў
Фота з архiва

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зменены падыходы да рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 мая 2020 года нумар 36, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

"Для імпарцёраў пры фарміраванні цэн на сацыяльна значныя тавары ўстаноўлена абмежаванне ўзроўню рэнтабельнасці не вышэй за 10 працэнтаў. Дадаткова ўдакладнена вызначэнне структуры адпускной цаны імпарцёра, у якую ўключаюцца кантрактныя цэны, расходы па імпарце, расходы на рэалізацыю, а таксама рэнтабельнасць", - сказалі ў МАРГ.

Пашырана рэгуляванне аптовых надбавак, што прымяняюцца прадпрыемствамі, якія вядуць аптовы гандаль сацыяльна значнымі таварамі, пры продажы іншым юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам для выкарыстання такіх тавараў у іх дзейнасці.

Для юрыдычных асоб або ІП, якія захоўваюць і рэалізуюць запасы харчовых тавараў, а таксама нарыхтоўваюць іх у сельскагаспадарчых вытворцаў і насельніцтва, дазволена падсумоўваць да цаны набыцця расходы па нарыхтоўцы, захоўванні і транспарціроўцы.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі